Асоба, грамадства, дзяржава – старонкі гарадзенскай гісторыі

|

Кніга з’яўляецца 4-м томам навуковага праекту «Гарадзенскі палімпсест», мэта якога – аднаўленне страчаных часам і людзьмі старонак гарадзенскай гісторыі. Том 4 прысвечаны сацыяльным адносінам у межах пэўнага трохкутніка – асоба-дзяржава-грамадства. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў, што дзейнічалі ў Гродна ў часы ВКЛ, дапаўняецца гісторыка-антрапалагічнымі даследаваннямі мясцовай гісторыі ХІХ – ХХ ст. Сярод аўтараў – Аляксей Шаланда, Віталь Галубовіч, Вольга Сабалеўская, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч ды інш.

 

Апроч гэтага гарадзенскі гісторык і выкладчык ЕГУ Алесь Смалянчук прадставіць сваю новую працу Homo Historicus 2012. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Прэзентацыя адбудзецца 3 красавіка ў 18.00 у арт-галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3/11)