Іншагароднія студэнты змогуць атрымаць дапамогу на аплату праезду
Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2012 года нумар 274.
Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі, устаноўлены новы парадак аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцам і студэнтам, якія навучаюцца на дзённых аддзяленнях ва ўстановах дзяржаўнай формы ўласнасці.
Матэрыяльная дапамога на праезд можа быць аказана навучэнцам і студэнтам у выглядзе частковай кампенсацыі (не больш як 50 працэнтаў) кошту праезду да месца пражывання сям’і (бацькоў) не больш як за дзве паездкі (туды і назад) у месяц на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або не больш як за чатыры паездкі (туды і назад) у месяц на пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін.
Раней студэнты і навучэнцы маглі папрасіць матэрыяльную дапамогу толькі на паездку дадому ў выхадныя і святочныя дні. Цяпер жа матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказвацца навучэнцам і студэнтам у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня ў любы дзень тыдня.
Да маючых патрэбу навучэнцаў і студэнтаў адносяцца іншагароднія навучэнцы і студэнты, сярэднедушавы даход сем’яў якіх па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Беларусі, за два апошнія кварталы.
Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, а таксама аб яе памеры прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй па аказанню матэрыяльнай дапамогі на праезд.
Такія камісіі створаны ў кожнай навучальнай установе.
Іх узначальвае кіраўнік установы адукацыі. У склад камісіі ўваходзяць намеснікі кіраўніка і кіраўнікі структурных падраздзяленняў установы адукацыі, прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных організацый навучэнцаў і студэнтаў, органаў самакіравання і іншыя работнікі ўстановы адукацыі.
Для атрымання матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцы і студэнты падаюць у камісію заяву.
Да заявы таксама прыкладаюцца звесткі аб даходах кожнага члена сям’і навучэнца (студэнта) за апошнія 12 месяцаў; праязныя дакументы за папярэдні месяц.
Установа адукацыі павінна запытаць (або навучэнец можа прадаставіць сам) даведку арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або даведку сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў аб месцы жыхарства і складзе с’ямі.
Пры вызначэнні сярэднедушавога даходу сям’і навучэнца (студэнта) у складзе сям’і ўлічваецца: для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе, – маці і бацька, дзеці, якія знаходзяцца на іх утрыманні, што не дасягнулі 18 гадоў, а таксама дзеці старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю на дзённай форме атрымання адукацыі, або якія з’яўляюцца інвалідамі з дзяцінства І і ІІ групы і атрымліваюць сацыяльныя пенсіі; для навучэнца, што знаходзіцца ў шлюбе, – яго жонка (муж), дзеці, якія знаходзяцца на іх утрыманні; для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе і мае дзяцей, – дзеці, што знаходзяцца на ўтрыманні.
Выплата матэрыяльнай дапамогі на праезд праводзіцца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя ва ўстанове адукацыі для выплаты стыпендыі.
Здымак з сайта http://www.astrobl.ru