Вясёлы і пазнавальны тралейбус для гарадзенскіх дзетак

| Без катэгорыі

На гэтую экскурсію людзі трапілі розным чынам: і праз інтэрнэт, і праз друкаваную рэкламу на пад’ездах дамоў у раёнах Вішнявец і Дзевятоўка. Арганізавана прывялі дзетак і з дзіцячага азотаўскага садка № 29.

 

– Мы расказвалі пра Гродна, а аповяд вялі ад імя жыхароў 14-15 стагоддзяў. «Жыхар» расказваў пра Вітаўта, пра Давыда Гарадзенскага, пра тое, дзе куплялі тканіну на касцюмы, пра зброю, – кажа Ганна.

 

Сярэднявечным жыхаром горада быў прадстаўнік гарадзенскага рыцарскага клуба «Кром», а падарункі для дзетак падалі «Белаграпрамбанк», фірма «Мерцана» і музей Багдановіча: дыскі з турыстычнымі маршрутамі па Беларусі, кніжкі пра Гродна, паштоўкі з выявамі Беларусі, і галоўным прызам была вялізная лялька ліса ад банку. Арганізатары плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы ў горадзе і надалей.