Панядзелак напярэдадні Радаўніцы сёлета будзе выходным
Сёння прэс-служба беларускага ўраду паведаміла аб пераносе працоўнага дня з панядзелка 23 красавіка на суботу 28 красавіка.
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 красавіка 2012 года №294, паведамляе БелТА .
Такім чынам, з улікам афіцыйнага выходнага на Радаўніцу, якая сёлета прыпадае на 24 красавіка, беларусы атрымаюць магчымасць пагуляць (альбо папрацаваць на лецішчах) аж чатыры дні: з 21 па 24 красавіка.
За арганізацыямі захоўваецца права з улікам спецыфікі вытворчасці пераносіць працоўны дзень іншым чынам адпаведна заканадаўству.
У траўні на будзённыя дні тыдня прыпадаюць яшчэ два свята – 1(аўторак) і 9 (серада) траўня.
Ці будзе зменены працоўны графік з улікам гэтых выходных, пакуль невядома.
Здымак з сайта http://grodnonews.by