21 красавіка рэкамендавана правесці добраахвотны суботнік
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны.
У пастанове адзначаецца, што неабходна стварыць у абласцях, гарадах, раёнах і арганізацыях рабочыя групы для падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка з улікам удзелу ў ім грамадзян выключна на добраахвотнай аснове.
Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, аказаннем платных паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў, 50 працэнтаў – застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама і накіроўваюцца на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
50 працэнтаў грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку і пералічаных Мінфіну, накіроўваюцца Міністэрству культуры для будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны і стварэння яго музейнай экспазіцыі.
Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнню калектываў работнікаў грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Мінфінам.
Вылічэнне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 21 красавіка з’яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, якія вызначаюцца самімі калектывамі.
Рэспубліканскі суботнік праводзіцца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення і адпачынку дзяцей, падрыхтоўкі аздараўленчых лагераў да летняга сезона, духоўна-патрыятычнага выхавання моладзі.