Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!

|

З надыходам вясны ў Беларусь вяртаюцца шпакі.

Дапаможам ім! Пабудуем для іх дамы!

 

Арганізатары конкурса прапануюць рабіць не звычайныя шэрыя шпакоўні, а максімальна пазітыўныя і нестандартныя.

Конкурс на лепшую шпакоўню трывае да 29 красавіка. Далучыцца да яго можа кожны.

Такім чынам можна не толькі дапамагчы птушкам, але і атрымаць прыз.

 

Для гэтага неабходна:

– Знайсці інструменты, вывучыць схемы і інструкцыі на старонцы ruhavik.com/shpakouni

– Зрабіць шпакоўню і ўсталяваць на вуліцы.

Чым больш цікавая і вясёлая яна будзе, тым больш шанцаў на перамогу. Прымаюцца групавыя працы.

– Сфатаграфаваць шпакоўню і даслаць здымак да 29 красавіка на эл. адрас ruhavik.com@gmail.com. На здымку павінны быць надпіс (не фоташоп) з адрасам сайта www.ruhavik.com як пацьверджанне таго, што шпакоўня зроблена для конкурса.

 

Пераможцы за крэатыўнасць атрымаюць прызы: плэеры «iPod», блакноты «Moleskine» і флэшкі «Angry Birds» ды іншае.

 

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.

 

Паводле http://ptushki.org