Касы чыгуначнага вакзала перанеслі. Куды?
Набыць квіток на праезд чыгункай, трапіўшы да білетных кас, можна двума шляхамі.
Падыход з прывакзальнай плошчы
Першы ўказальнік знаходзіцца ля былога ўвахода (сёння ўжо заблакаванага). На прывакзальнай плошчы кіпіць праца: наўкол пыл ды пясок. Ад гэтага ўказальніка трэба рухацца ў бок звярынца ўздоўж будынка вакзала да невялічкага аднапавярховага будынка з надпісам ”Білетныя касы”, дакладны адрас якога – Будзёнага 37а.
Падыход з чыгуначнага палатна
Ля галоўнай лесвіцы ўваход таксама заблакаваны. Указальнік накіроўвае нас у бок бытовак. Паміж шматлікіх бытавых вагончыкаў кас не знойдзецца. Трэба прайсці пасярод іх праз вароты. Ва ўнутраным дворыку ўсё той жа будынак, толькі з іншага боку. Ля самага ўваходу дзве прыгарадныя касы. У будынку знаходзяцца касы міжнародныя і міжгароднія, а таксама акенца даведкі.
Як паведаміла адна з супрацоўніц, касірак, білетныя касы будуць знаходзіцца ў гэтым будынку, пакуль не скончыцца рамонт вакзала. А рамонт павінен скончыцца ў кастрычніку 2012 года.
Ніжэй схема, як знайсці білетныя касы гродзенскага чыгуначнага вакзала
Яшчэ дадам, што ніводнага ўказальніка на замежнай мове заўважана не было. Як знойдуць тыя білетныя касы замежнікі? Цікава таксама, ці гэтак жа проста будзе знайсці касы ў вечаровы час, калі цёмна?
Здымкі і схема аўтара