У 2013 годзе палякі мадэрнізуюць “Кузніцу”. Чэргі на мяжы павінны знікнуць

|

Праект перабудовы ўчастка, які злучае памежны пераход  у “Кузніцы” з пераходам у “Брузгах” ужо гатовы.

 

Грошы на яго рэалізацыю вылучаць з Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013.

Гаворка вядзецца пра 9 мільёнаў злотых.

Частку сродкаў укладзе і Падляскае ваяводства.

Працы распачнуцца ў першым паўгоддзі наступнага года.

 

Мадэрнізацыя будзе накіравана найперш на аптымізацыю працы “Кузніцы”.

Пакуль існуе па 2 паласы руху на выезд і ўезд з платформы памежнага пераходу.

Пасля рэалізацыі праекта рэканструкцыі, пераход будзе мець пяць палос, якія будуць працаваць на выезд з Польшчы і тры – на ўезд. Мадэрнізацыя павінна знішчыць транспартныя чэргі на мяжы.

Працы ў межах праекта рэканструкцыі павінны скончыцца да канца 2013 года.

 

На сёння ў “Кузніцы” афармляюць  400-460 грузавых транспартных сродкаў у суткі.

 

27 сакавіка кіроўцы грузавікоў заблакіравалі пад’езд да «Кузніцы».

 

Грузаперавозчыкі патрабавалі змяненне тэхналогіі пропуску грузавых транспартных сродкаў, абсталяванне перад пунктам пропуску паркінга, у якім будзе арганізавана функцыянаванне сістэмы рэгістрацыі грузавога аўтатранспарту і чарговасці ўезду ў пункт пропуску.

Акрамя таго, кіроўцы настойвалі на забеспячэнні ўезду ў польскі пункт пропуску грузавікоў у парадку чарговасці, нават выключыўшы пазачарговы пропуск транспарту з хуткапсавальнымі і небяспечнымі грузамі.

 

Здымак з сайта http://telegraf.by