Nightcity ў горадзе і на раёне
Пра перамогу распавядае капітан каманды Віталь Бондар:
– Выдатны каардынацыйны цэнтр, палявыя гульцы з вялікім досведам, добрае ўзаемадзеянне – вось складнікі нашай перамогі. Пацешыў і дух гульні: старога добрага найтсіці.
У часе гульні прадстаўнікам 8-мі камандаў трэба было прайсці 10 складаных узроўняў. Месцы ў горадзе «суседнічалі» з закінутымі будынкамі ў Гродзенскім раёне. Таксама трэба было знайсці разгадкі адмаслова загаданых рэбусаў. Для гульні некаторыя каманды сабралі лепшых гульцоў (так званых легіянераў), якія дапамагалі вырашаць бонусныя місіі. Але «Нэксты» перамаглі самастойна, без знешняй падтрымкі.