У Гродне затрымалі мужчыну-прастытутку
“Мужчына шукае высокааплочваемую працу” – абвестку такога зместу гарадзенец размяшчаў у інтэрнэце, а таксама ў газетах “Из рук в руки” і “Рекламное приложение”.
Старшы оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Анатоль Будрэвіч распавёў, што затрымаць мужчыну ўдалося падчас сустрэчы з “кліенткай”, ролю якой выконвала супрацоўніца органаў аховы парадку.
З словаў затрыманага, за паўгады яго паслугамі скарысталіся 8 жанчын.
За амаральныя паводзіны мужчыне давядзецца выплаціць штраф у памеры 1,5 мільёны рублёў.
Здымак з сайта http://www.raut.ru