За кошт бюджэту ў летніках Гродзенскай вобласці адпачнуць 48 500 дзяцей

|

З сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на кожную пуцёўку ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя летнікі з кругласуткавых пражываннем будзе выдаткоўвацца 605 тысяч рублёў (летась – 310 тысяч), з дзённым прабываннем – 230 тысяч (летась – 130 тысяч), у профільныя аздараўленчыя летнікі з кругласуткавым прабываннем тэрмінам не менш за 9 дзён – 235 тысяч (было 135 тысяч).

 

Сярэдні кошт пуцёўкі ў летнік з кругласуткавым пражываннем сёлета складзе прыкладна 1,5 мільёны рублёў.

Такім чынам, датацыя пакрые больш за 40% кошту.

 

Каб зменшыць даплату для бацькоў, сродкі традыцыйна вылучаць мясцовыя бюджэты, прадпрыемствы, прафсаюзы.

Праца беларускіх летнікаў плануецца ў асноўным у 4 змены.

 

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага страхавання сёлета адпачнуць 401,6 тысяч беларускіх дзяцей.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://chelblagovest.ru