Жаночы твар карупцыі ў Слоніме
27 злачынстваў знязаныя з прысваеннем маёмасці праз злоўжыванне службовым становішчам: жанчына, якая працавала судовым выканаўцай з 2004 па 2009 год скрала грошы па 175 выканаўчых дакументах на агульную суму 43 600 517 рублёў.
У службовыя абавязкі злачынцы ўваходзіла прымаць ад грамадзян грошы, якія часта заставаліся ў яе ўласнай кішэні.
Каб схаваць злачынства, жанчына складала фальшывыя акты аб тым, што спагнаць грошы з вінаватых няма магчымасці, і сама ставіла падробныя подпісы панятых.
Махлярка атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, пазней тэрмін пакарання быў скарочаны да 2 гадоў і 6 месяцаў.
Яшчэ 14 карупцыйных злачынстваў (хабарніцтва) здзейсніла кіраўніца слонімскага філіяла аднаго з банкаў.
Агульная сума хабару склала больш за 36 мільёнаў рублёў.
Банкір атрымлівала іх за вырашэнне пытанняў, звязаных з прадстаўленнем крэдытаў.
“Кліенты” хабарніцы прадстаўлялі фальшывыя даведкі аб заробку, з дапамогай якіх атрымлівалі крэдыты, а кіраўніца – грошы за паслугі.
Крымінальная справа знаходзіцца на разглядзе ў судзе.
Паводле http://gs.by/ru