У Гродне будуць вырабляць цыгарэты марак Kent, Pall Mall, Capri, Vogue
Яно дазволіць вырабляць цыгарэты фармату “Compact King Size” і “Super Slims”.
За 10 гадоў “Брыціш-Амерікан Табакко” ўжо інвеставала ў мадэрнізацыю табачнай фабрыкі “Нёман” больш за 8,5 мільёнаў еўра.
Шмат у чым дзякуючы гэтаму, беларускія цыгарэты ўжо не ляжаць на складах, як некалькі гадоў таму, а добра прадаюцца, у тым ліку за мяжой.
Хаця мэта не столькі экспарт, колькі імпартазамяшчэнне.
У 2011 годзе беларускія цыгарэты прадаваліся ў Літве, Малдове і Абхазіі.
Вядуцца перамовы аб продажы ва Ўкраіне, ААЭ, Балгарыі, Іране, Іраку, Турцыі, Грузіі.
Паводле http://telegraf.by
Здымак з сайта http://www.sostav.ru