«Белшына» – «Нёман»: нулявы вынік

|

У спартыўных выданнях перад матчам было шмат інфармацыі наконт гэтых каманд. Ужо 12 гадоў «Белшына» не можа перамагчы «Нёман» у чэмпіянаце: 10 нічыіх і 9 паражэнняў. Цікава, што і хакейны «Шыннік», пару гадоў адыграўшы ў чэмпіянаце Беларусі, нават у лепшыя свае гады не мог адолець «Нёман». Ні разу! Але кожны раз у Бабруйску ходзяць чуткі пра верагоднасці перамогі над гарадзенцамi …

 

Пасля матчу Павел Савіцкі, паўабаронца «Нёмана», пракаментаваў Goals.by нясумную, але безголевую нічыю з «Белшынай»:

 

align=”left” >– У першым тайме кантралявалі гульню, трымалі мяч, стваралі добрыя атакі, меліся нядрэнныя моманты для ўзяцця варот. Вось толькі забіць не ўдалося. Пасля перапынку гульня ўжо выраўнавалася. На некаторы час «Белшына» нас нават «падціснула». Хоць мы ўсё роўна маглі разлічваць на гол. Напрыклад, у канцы матчу прастрэл «не зачыніў» Андрэй Лясюк. Калі казаць увогуле, то вынік заканамерны. Нягледзячы на безголевы вынік, матч атрымаўся не сумным. «Нёман» узяў адно ачко, лічу, для выязнога паядынку гэты вынік можна расцэньваць як станоўчы. У апошніх двух турах ствараем досыць момантаў, а давесці іх да лагічнага завяршэння не атрымліваецца. Можа, справа ў нешанцаваннi?

 

Пасля трох тураў гарадзенскі «Нёман» знаходзіцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы, дзеліць 6 і 7 месца з бабруйскай «Белшынай».