Кіраўніка афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі не пусцілі ў Германію
Мечыслаў Лысы паведаміў пра гэта ў эфіры «Беларусь-1».
Сп. Лысы паведаміў, што супраць выдання яму шэнгенскай візы выступіла не Германія, а Польшча.
Адкуль ён тое можа ведаць, невядома.
Прычыну адмовы ў візе ў консульстве не паведамляюць.
У Нямеччыну Лысы ехаў на сустрэчу прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.
Раскол у Саюзе палякаў адбыўся ў 2005 годзе.
Праўладны ўзначальвае цяпер Мечыслаў Лысы, неафіцыйны (незарэгістраваны) — Анжаліка Арэхва.