38 гродзенскіх беспрацоўных атрымалі субсідыі на адкрыццё ўласнай справы
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкаму накіравала сродкі на субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці, піша region.ej.by .
Перад гэтым 30 беспрацоўных адвучыліся па праграме “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”.
Асноўныя віды бізнесу атрымальнікаў субсідый – аддзелачныя работы, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі, таксі, гандаль і рамесніцкая дзейнасць.
На сёння ў Гродне налічваецца амаль 15 тысяч прыватных прадпрымальнікаў.
Паводле http://www.region.ej.by
Здымак з сайта http://www.kurgan-city.ru