Гарадзенскі форум адзначыў сваё 7-годзе

|

Конкурсы і выступы музыкаў арганічна спалучаліся з выступамі арганізатараў і паказам адмысловага фільма, які распавядаў пра жыццё фарумчан. Пра мерапрыемства распавядае Аляксей Радс, адміністратар гарадзенскага форума (справа):

 

– Мне вельмі спадабалася мерапрыемства ў гэтым годзе. Сам «парламент» (рэстаран «Гродна») неяк распавольвае людзей. Здавалася, што госці ўтульна адчувалі сябе за столікамі і ў фае. Спадабаліся новыя наведвальнікі нашага форума, з якімі таксама ўдалося пазнаёміцца. Усіх віншую з нашым 7-годзем!

Некаторыя ўдзельнікі гарадзенскага форума, якія штодзень камунікуюць у інтэрнэце, візуальна сустракаюцца толькі раз на год на гэтае свята, таму часта адзін для аднаго яны з’яўляюццца нечаканым і прымным «сурпрызам».

 

Такія сустрэчы – добры досвед таго, што людзе не «закансэрваваныя» у адной форумнай тэма, а жывуць паўнавартасным жыццём.