У Гродне пачалася рэстаўрацыя… сметніц

Нязручна ж! Няма куды выкінуць прабітыя талончыкі , абгорткі ад цукерак разносіць вецер. Дворнікі скардзяцца, што працаваць з раніцы вельмі нязручна. Сапраўды, без сметніц, як без рук.

 

А яшчэ ходзяць чуткі, што сметніцы прыбралі на галоўным праспекце горада таму, што не даспадобы яны высокаму чынавенству, якое праязджае міма. Кажуць, баяцца яны тэрарыстаў, якія могуць падкласці туды штосьці небяспечнае. Так яно ці не, я вырашыла даведацца ў арганізацыі, якая нясе адказнасць за наяўнасць сметніц на нашых вуліцах, гэта – ГГУП «Спецаўтагаспадарка».

 

Датэлефанавацца да гэтай установы атрымалася толькі з другога.. дня. Так, два дні я спрабавала хоць бы з некім паразмаўляць. Нарэшце, датэлефанаваўшыся да дыспетчарскай, высветліла, што сметніцы былі прыбраны ні мала, ні многа на рэстаўрацыю! Дык, а што з чуткамі-та рабіць?

 

Дзяўчына ў САХу пасмяялася і сказала, што хутка вернуць сметнціы жыхарам, а вось, калі – яна не ведае, ведаюць у цэху, дзе іх рэстаўруюць і фарбуюць. Але там, ужо па традыцыі ніхто, не адказвае… Прадпрымальнікі на прыпынку самі вырашылі пытанне, паставіўшы каля «шкілецікаў» ад сметніц простыя картонныя каробкі. Прыстасаваліся да сітуацыі.