У Гродне шыюць сукенкі па модзе 16 стагоддзя
Яе прадэманструюць на ІХ фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне з 1 па 3 чэрвеня.
Для стварэння калекцыі сярэднявечнай моды абіралі тканіны сіняга (блакітнага) і жоўтага колераў – колераў герба Гродна.
У калекцыі, праца над якой распачалася яшчэ ўвосень, будзе 6 сукенак.
З імём каралевы Боны звязваюць тагачасную моду Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Італьянка па паходжанні, яна любіла можна апранацца. Менавіта Бона Сфорца ўвяла на беларусіх землях моду на дэкальтэ.
У ІХ фестывалі нацыянальных культур, возьмуць удзел прадстаўнікі 33 нацынальнасцяў, паведамляе belta.by .
Тэмамі нацыянальных падворкаў сёлета абраны веснавыя святы і традыцыі.
У культурнай праграме – выступы 153 калектываў і выканаўцаў.
Найбольш актыўна тут будзе прадстаўлена ўкраінская культура (161 удзельнік), польская (111), руская (104), габрэйская (79) і літоўская (70 выступоўцаў).
Над праграмай свята працуюць 32 рэжысёры.
У першым фестывалі нацыянальных культур, які прайшоў у Гродне ў 1996 годзе, ўдзельнічалі 11 нацыянальных культурна-асветніцкіх аб’яднанняў Беларусі.