Маўродзі заклікае падтрымаць арыштаваных у Беларусі супрацоўнікаў “МММ-2011”

|

У звароце адзначаецца, што затрыманым важная маральная падтрымка, і яны не павінны адчуваць сябе кінутымі і самотнымі, піша 5min.by.

На тым жа сайце з’явілася паведамленне аб атрыманні адной з удзельніц піраміды 212 тысяч долараў. Грошы жанчына выйграла на размарожванні трохмесячнага дэпазіту, паведамляе LentaChel.ru.

 

Праца беларускага офіса “МММ-2011” спыненая КДБ 16 сакавіка.

У незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, здзейсненай арганізаванай групай, абвінавачаны 5 грамадзян Беларусі.

 

Да дзейнасці “МММ-2011” спрычыніліся каля  30 жыхароў Гродзенскай вобласці. Усе яны апытаныя і дапытаныя ў межах аператыўных і следчых мерапрыемстваў. Ёсць  і першыя пацярпелыя ад дзейнасці махляроў у Гродне.

 

У Гродзенскай вобласці дзейнічала “піраміда ў пірамідзе”: рэгіянальныя кіраўнікі падманвалі ў тым ліку кіраўнікоў за мяжой.

Паводле СМІ, дзейнасць офісу “МММ-2011” у Гродне пасля візіту супрацоўнікаў сілавых структур не спынілася.