“Нёман” перамог землякоў са “Смаргоні”

|

Галы ў складзе гасцей забілі бразілец Нікалас (45-я хв.) і Дзмітрый Кавалёнак (48- хв.).

Перамога “Нёмана” хоць крыху суцешыць гарадзенскіх заўзятараў, якія дагэтуль перажываюць драматычную паразу ад “Шахцёра” ў паўфінале Кубка Беларусі.

Нагадаем, што гарадзенцы да апошняй хвіліны сустрэчы ў мінулую сераду выйгравалі ў гасцёх у салігорцаў 1-0, але прапусцілі гол, а ў дадатковы час – і яшчэ адзін, які пакінуў каманду без шансаў на выхад у еўракубкі ўжо гэтым летам.

На здымку: калі Кавалёнак ў добрай форме – супернікам перад ім не ўстаяць!

Фота: fcneman.com