«Заходнябеларускае дэрбі»: і зноў «Нёман» не змог перамагчы
Сёння задача ў каманд стаяла гуляць толькі на перамогу. «Нёман» хацеў даказаць, што пройгрыш з «Мінскам» – выпадковасць. А «Брэст» хацеў набраць у прынцыповым дэрбі, ачкі. У мінулым сезоне статыстыка была на карысць «Брэста» – 1:1, 2:3, 0:3. Увогуле, «заходнебеларускае дэрбі», ніколі сумна не сканчалася.
Матч пачаўся ў 19.00. Хаця быў аўторак, гледачоў хапала – у аматараў футбола была вялікая цікавасць да гульні. Са старту «Нёман» чакана пайшоў наперад вялікімі сіламі і даволі хутка павёў ў ліку. На 9-й хвiлiне падача Дзмітрыева з флангу прыйшлася на Дзенісевіча, у таго ўдар галавой не выйшаў, але побач быў Савіцкі. Павел спрабаваў прабіць праз сябе, але так здарылася, што аддаў пас на Івана, які і расстраляў вароты гастей…
Пасля гала гаспадары не сталі расслабляцца, і зноў пайшлі наперад. Здавалася, госці зараз прапусцяць яшчэ адзін гол. Але, насупраць, прапусцілі… гаспадары. Пасля няўдала выкананага «жоўта-зялёнымі» штрафнога галкіпер гасцей уражлівым кідком паслаў мяч аж на чужую палову поля. Там яго падхапіў Хвашчынскi, ён працягнуў па леваму флангу і выдаў пас у цэнтр штрафной на Прэмудрага. Удар у маладога брэсцкага гульца апынуўся для галкіпера гродзенскай каманды «не бяручым».
Гол у вароты «Нёмана» надаў «Брэсту» упэўненасці. «Брэст» засяродзіўся каля брамы «Нёмана». Так і скончыўся першы тайм. У другім тайме супернікі трохі збавілі абароты. Лік на табло застаўся тым жа. «Брэст» здабывае сваё першае ачко ў чэмпіянаце. А «Нёман» чарговы раз не можа абгуляць сваіх «нязручных» супернікаў.
align=”left” >Пасля матчу на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў сказаў:
– Не ведаю, чым патлумачыць, але сёння ў нас было два розных тайма. Можа быць, перанастрой. У той жа час футбалісты не былі абыякавыя. У першым тайме проста гульня не ішла, хоць гол забілі, моманты былі, але зместам гульні мы не задаволеныя. У другім тайме перабудаваліся і гулялі толькі на перамогу. Мне таксама спадабаліся дзеянні футбалістаў з абодвух бакоў. Быў не закрыты, а атакуючы футбол, які падабаецца заўзятарам. Мы ў канцы матчу гулялі ў чатыры нападніка – проста на перамогу. А наконт першага тайма … Трэба разбірацца, што адбылося з хлопцамі.
Фота Leonid Shcheglov