«Страх у краіне спакою»: аналіз, сумненні, меркаванні
Аўтары фільма аналізуюць факты і ставяць пад сумненне афіцыйную версію падзей на станцыі метро «Кастрычніцкая». У прыватнасці, у фільме ставіцца пад сумненне тое, што Канавалаў і Кавалёў былі сапраўды тэрарыстамі, а не выканаўцамі нечай задумы. Фільм закранае найбольш супярэчлівыя моманты крымінальнай справы ў дачыненні да іх і парадак яго разгляду, а таксама відэаматэрыялы, сведчанні экспертаў, паказанні сведак, супярэчнасці ў паказаннях, якія так і не былі разгледжаныя ў судзе.
У фільме прагучыць меркаванне Уладзіміра Захматава, доктара тэхнічных навук, выдатнага спецыяліста ў галіне выбухаў, прызнанага эксперта ў ЗША, Расіі, Украіне. Прагучыць аповяд капітана міліцыі Андрэя Пыжыка пра сістэму працы следчых органаў: якім чынам «выбіваюць» паказанні, як працуюць следчыя органы ў складаных сітуацыях і чаму нельга верыць паказанням, дадзеным на папярэднім следстве.
Пачатак фільма ў 21:30.
Па інф. БелаПАН