На мяжы затрыманы кантрабандыст, які перавозіў 20 720 пачак цыгарэт
Паводле аператыўнай інфармацыі, ён мог мець забароненыя да вывазу тавары.
Падчас дагляду, у схованцы знойдзены цыгарэты “ФЭСТ” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Іх прыкладны кошт – 53 872 000 рублёў.
Канфіскаваны і цыгарэты, і прычэп-рэфрыжэратар, які ацэньваецца ў 350 мільёнаў рублёў.
Уладальнік кантрабанды патлумачыў, што цыгарэты набыў 3 красавіка ў адной з мінскіх крам, схаваў іх і збіраўся выгодна перапрадаць у Літве.
Калі б удалося правезці кантрабанду праз мяжу, прыбытак кантрабандыста быў бы блізкі да 20 тысяч долараў.
Паводле http://tutgrodno.com