У Гродне пройдуць урачыстасці да 20-годдзя Таварыства польскіх мастакоў
З 17 красавіка выстаўленыя на аўкцыён творы графікі, малюнкі, скульптуры будуць экспанавацца ў Domie Polonii ў Варшаве.
Сам аўкцыён пройдзе ў галерэі Саюза мастакоў Варшаўскага ваяводства.
Пачатак у 15 гадзін.
Аўкцыён ладзіцца пры падтрымцы беластоцкага аддзелу арганізацыі Wspólnota Polska.
Таварыства польскіх мастакоў дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў на Беларусі, аб’ядноўвае 85 творцаў польскага паходжання з усёй Беларусі.
Нязменным старшынём Таварыства ад пачатку з’яўляецца гарадзенец Станіслаў Кічка.
Спадар Кічка:
– На аўкцыёне будуць прадстаўлены працы кожнага з нашых мастакоў.
Наша мэта – паказаць наш сціплы даробак. Можа нікога мы і не здзівім, але таксама нешта робім.
У Таварыства ўваходзяць мастакі з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Бабруйску, іншых гарадоў, але найбольш прадстаўлены Гродзенскі рэгіён.
25 нашых мастакоў уваходзяць у Саюз мастакоў Беларусі, сярод іх ёсць сусветна прызнаныя творцы.
А пачыналася ўсё ў 1982 годзе з 15 чалавек.
Мы расцем, кожны год прымаем па некалькі асоб.
За 20 гадоў правялі больш за 200 вялікіх выставаў, не лічучы індывідуальных.
Выставы Таварыства польскіх мастакоў найчасцей праходзяць за межамі Беларусі, экспануюцца ва ўсіх вялікіх польскіх гарадах. Ёсць добрыя кантакты з калегамі з Украіны і Літвы.
У Гродне Таварыства правяло шэсць міжнародных пленэраў з удзелам польскіх, украінскіх, літоўскіх мастакоў.
Апошні з іх прайшоў у 2011 годзе і быў прымеркаваны да 77-ай гадавіны мучаніцкай смерці св.Максімільяна Кольбэ.
Сваё 20-годдзе Таварыства польскіх мастакоў адсвяткуе ў Гродне 19-20 мая.
На здымку: карціна Васіля Мартынчука – сябры Таварыства польскіх мастакоў з Гродна
Здымак з архіву “Твайго стылю”