У 2012 годзе Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спыняе набор на 7 спецыяльнасцей
З 1 верасня фізіка-тэхнічны факультэт ГрДзУ адкрывае спецыяльнасць “Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый” з кваліфікацыяй “Інжэнер-энергетык”.
Новая спецыяльнасць перадусім павінна задаволіць патрэбы ў спецыялістах “Гроднаэнерга”, Камітэта па сельскай гаспадарцы, упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзела энергетыкі Гродзенскага аблвыканкама.
Сёлета ўпершыню абвешчаны набор на 2 новых накірункі спецыяльнасцяў на філфаку:
“Руская філалогія (“Руская мова як замежная”) і “Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)” з кваліфікацыяй “Лінгвіст. Выкладчык дзвюх замежных моваў (польская, ангельская)”.
У 2012 годзе ГрДзУ імя Янкі Купалы аднаўляе набор на спецыяльнасці “Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)” з кваліфікацыяй “Матэматык-праграміст” і “Гісторыя. Замежная мова (ангельская)” з кваліфікацыяй “Выкладчык”.
Затое набор на шэраг спецыяльнасцей сёлета спынены:
– “Вытворчасць будаўнічых вырабаў іканструкцый” (інжэнерна-будаўнічы факультэт)
– “Матэматыка (інфармацыйныя тэхналогіі)” (факультэт матэматыкі і інфарматыкі)
– “Славянская філалогія” (філалагічны факультэт)
– “Руская філалогія”, “Беларуская філалогія” (філалагічны факультэт)
– “Руская філалогія (кампутарнае забеспячэнне) (філалагічны факультэт)
– “Пачатковая адукацыя” (педагагічны факультэт).
Паводле http://grsu.by