Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці ліквідавала міжнародны канал пастаўкі наркотыкаў
У краіны Еўрасаюзу па ім трапляў гераін і прэкурсоры для вырабу псіхатропных рэчываў, а ў краіны Мытнага саюза – амфетамін і экстазі.
У выніку правядзення аператыўных мерапрыемстваў затрыманая замежная грамадзянка, якая везла ў ЕС 4 кг наркотыкаў. “Тавар” быў упакаваны ў 22 згорткі і зафіксаваны на целе затрыманай.
Спецыялістам спатрэбілася больш за гадзіну, каб “вызваліць” жанчыну ад пакункаў з наркотыкамі.
У дачыненні затрыманай распачатая крымінальная справа за кантрабанду асабліва небяспечных наркатычных рэчываў у асабліва буйным памеры.
Расследванне працягваецца.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://www.preobrinfo.ru