Небяспечная тэндэнцыя

|

Аднак ці не наносіцца ў некаторых выпадках шкода старому будынку? Як прарубіць дзверы да клінта, а не ў залю суда? Зразумела, што ў большасці сваёй фірмы займаюць першыя паверхі старога Гродна: уваход пры гэтым мае быць зручным і заўважным. Сітуацыя, калі ўваход прадугледжаны толькі з боку двара, змушае ўладальнікаў прабіваць новыя дзверы ў… гістарычным фасадзе.

 

На вуліцы В.Траецкай

 

Пры разумным падыходзе, варта пашукаць замураванае выйсце ці арачны праход на вуліцу, які быў, бадай, у кожнай камяніцы старога гораду, але аказаўся закрытым за савецкай уладай. Так, нажаль робіцца незаўжды.

 

На вул.К.Маркса выйсце ўдала ўпісанае ў стары арачны праход

 

За каментаром мы звярнуліся да старшыні Таварыства Аховы Помнікаў Антона Астаповіча:

 

– Згодна нашаму заканадаўству, калі на перапланіроўку фасаду ёсць узгадненне Міністэрства Культуры, гэтае дзеянне будзе лічыцца законным. Трэба па кожным аб’екце, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці запытаць у міністэрстве інфармацыю, ці прадстаўлялася праектная дакументацыя аб падобных зменах на ўзгадненне. У выпадку, калі перапланіроўка не была папярэдне ўзгодненая, яе выканаўцу пагражае адказнасць па арт. 19.2 «Парушэнне агульных абавязкаў», 19.3 «Выкананне працаў без дазволу Міністэрства Культуры», 19.4 «Пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці» Адміністратыўнага кодэксу РБ.

Вул. Кірава: праз год ніхто не ўзгадае аб вакне справа

На вул.Леніна


Фота аўтара