Сяргей Саладоўнікаў: «Нам патрэбен завяршальны ўдар»
Перад матчам склалася меркаванне, што барысаўчанам будзе цяжка абгуляць «Нёман», паколькі ў апошніх гасцявых матчах гарадзенская дружына паказывае добры вынік.
Матч выдаўся цяжкім, як для гаспадароў, так і для гасцей. Але, як «Нёман» не спрабаваў атакаваць, галоў ад нашай каманды мы не дачакаліся.
На працягу ўсяго матчу супернiкi гулялі ў адкрыты, атакуючы футбол, які падабаўся заўзятарам. «Нёман» застаецца без ачкоў.
На прэс-канферэнцыі пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў сказаў:
– Хацеў бы падзякаваць каманды за добрую гульню Думаю, такія матчы падабаюцца заўзятарам.
Мы, на жаль, правалілі першыя 15 хвілін, а ўсё астатняе было атакуючым, цікавым.
З такімі камандамі, як БАТЭ, выяўляюцца негатыўныя моманты ў нашай камандзе – над імі будзем працаваць. Хацеў бы адзначыць, я рэдка гэта раблю, судзейскую брыгаду. Яна не замінала гуляць, яна давала гуляць… Таму ўдзячны ёй за добрую працу.
У другім тайме мы таксама мелі перспектыўныя моманты, але завяршэння не было. Не было апошняга пасу, апошняга ўдару – гэта і ёсць тыя праблемы, якія перашкодзілі нам у папярэдніх матчах абгуляць іншыя каманды. Нам патрэбен завяршальны ўдар, нам патрэбен востры нападаючы, здольны завяршаць тыя перспектыўныя атакі, якія ў нас ёсць. У другім тайме было шмат небяспечных атак, проста завяршэння не было.
Фота www.fcbate.by