У Гродне пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў транспамежнага велапрабегу
Арганізатары акцыі – ПСК “Баторы”, аддзел спорту Гродзенскага раёна, Упраўленне горада Дамброва Беластоцка.
Папярэдні кошт удзелу – 40-50 еўра (у залежнасці ад кошту начлегу).
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам візавую падтрымку (гадавыя шматразовыя шэнгенскія візы).
Прайсці ан-лайн рэгістрацыю на ўдзел можна тут
Тэлефон для даведак +375 29 7819613 (Таццяна).
Папярэдняя праграма:
26 мая
– выезд раніцай
– пешаходны беларуска-польскі памежны пераход
– прыбыццё ў Дамброву Беластоцку па абедзе, удзел у свяце горада
– вячэра, начлег.
27 мая
-сняданак
– выезд у Гродна
– прыбыццё ў Гродна ў другой палове дня.
Паводле http://velogrodno.by
Здымак з сайта http://www.perm-sport.ru