У Гродне захаваецца няўстойлівае надвор’е днём і халодныя ночы
Першая палова тыдня будзе прахалоднай.
Бліжэй да выходных пацяплее, але па ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці прагназуюцца ападкі. Такое надвор’е блізкае да красавіцкай нормы.
Паводле прагнозу гродзенскіх сіноптыкаў, сёння ўначы будзе 3-5 градусаў цяпла, кароткачасовы дождж.
Заўтра ў Гродне чакаецца +9+11, вецер заходні 4-9 м/с, воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў.
У сераду, 18 красавіка, прагназуюцца начныя замаразкі, слабы туман, тэмпература панізіцца да -2…+3.
Днём захаваецца невялікая воблачнасць, тэмпература паветра +9…+14.
19 красавіка ўначы ад 0 да +5, пераважна без ападкаў, вецер усходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Днём паветра прагрэецца да +11…+16, пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у пятніцу на большай тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць дажджы, месцамі моцныя.
Тэмпература паветра ўначы +6…+11, днём ад 10 да 15 градусаў цяпла.
21 красавіка месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе +4…+9, днём +15…+19.
У наступныю нядзелю сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі, тэмпература паветра ўначы +5…+10, днём +12…+17.
Здымак з сайта http://shikamama.livejournal.com