Гродзенскі рыбалоўны клуб запрашае на веснавы фэст

|

У праграме фэсту:

– Спаборніцтвы паміж рыбаловамі. Пераможцы будуць прадстаўляць Гродна на спаборніцтвах больш высокага ўзроўню: Чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

– Майстар-клас па фідэрнай і паплавочнай лоўлі рыбы з удзелам вядомых мінскіх спартсменаў, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў Аляксандра Яўмененкі і Аляксандра Высоцкага.

 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў пачнецца ў 7.30.

Рыбная лоўня пройдзе з 9 да 13 гадзін, пасля чаго здабыча рыбаловаў будзе ўзважвацца і вызначацца пераможцы.

З 14 да 16.30 гродзенскія аматары рыбнай лоўлі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе.

А завершыць фэст уха.

 

Да ўдзелу ў фэсце “Вясновы фідэр-2012” запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Грашовы ўнёсак удзельніка – 40 тысяч беларускіх рублёў.

 

Падрабязная інфармацыя пра фэст і схема праезду да месца правядзення змешчаная на сайце арганізатараў – ГА “Гродзенскі рыбалоўны клуб”  

 

Старшыня грамадскага аб’яднання Вадзім Смалякоў:

 

-Спаборніцтвы па фідэры ў Гродне ладзяцца ўпершыню.

Чым больш гродзенцаў атрымаецца сабраць, тым лепш. Нашая асноўная мэта – вызначыць лепшых, тых, хто зможа пасля прадставіць Гродна на іншых спаборніцтвах.

Пераможцы атрымаюць грашовыя сертыфікаты: на гэтыя мэты пойдуць грашовыя ўнёскі ўдзельнікаў “Веснавога фідэру – 2012”.


Здымак з сайта http://grodnoclub.com