Памёр міліцыянт, які патрапіў ноччу ў аварыю

|

Як вынікае з інфармацыі, якую падаюць БЕЛТА і сайт гарадзенскай ДАІ, супрацоўнікі міліцыі накіроўваліся да рэстарана “Вясёлка” на вул. Урублеўскага. Аўтамабіль, які рухаўся з уключанай сігналізацыяй, ударыўся ў прыдарожны слуп, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з іншай машынай. 

 

Кіроўца УАЗа і два пасажыры з траўмамі патрапілі ў шпіталь. Адзін з міліцыянтаў, 1973 года нараджэння, памёр там ад атрыманых пашкоджанняў.

 

Гэта не першы на Гарадзеншчыне выпадак смерці супрацоўнікаў міліцыі ў аварыях на дарозе.

 

У снежні 2009 г. пад Воранава загінулі адразу 3 міліцыянты. У машыну, на якой яны накіроўваліся на службу, на поўнай хуткасці ўдарыла БМВ.

 

У тым жа месяцы ў Гродна загінуў інспектар ДПС, які таксама з уключанымі “маячкамі” рухаўся па вуліцах горада. У тым выпадку кіроўца міліцэйскай машыны таксама спрабаваў ухіліцца ад сутыкнення з іншым аўтамабілем, але ў выніку ўдарыўся ў дрэва.