Да канца года ў Гродне адкрыецца 10 новых крамаў і гандлёвых цэнтраў

|

Гандлёвыя плошчы ў Гродне такім чынам павялічацца на 9 тысяч кв.м.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Сіўцоў.

 

На развіццё рознічнай гандлёвай сеткі сёлета плануецца выдаткаваць 42,3мільярды рублёў.

 

На сёння ў Гродне працуюць 938 крамаў і 6 гандлёвых цэнтраў.

 

У мінулым годзе на тэрыторыі горада адчынена 24 новых крамы і гандлёвых цэнтра агульнай плошчай 6,6 тысяч кв.м.

Агульны аб’ём гандлёвых плошчаў у горадзе дасягнуў 127, 8 тысяч кв.м.

 

На 1 студзеня 2012 года на кожную тысячу жыхароў у Гродне прыходзілася 368,8 кв.м гандлёвых плошчаў – 61,5% ад нарматыву ў 600 кв.м, на які запланавана выйсці да канца 2015 года.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.7788.ru