Беларуска-літоўскі форум у Гродне: першыя вынікі
Сёлета тавазварот “Ахема Груп” з беларускімі партнёрамі павінен скласці больш за 60 мільёнаў еўра. З пачатку года падпісаны 41 сумесны з беларускімі прадпрыемствамі праект.
Адзін з асноўных беларускіх партнёраў канцэрна – “Гродна Азот”.
Літоўскі канцэрн газглядае магчымасці ўцягнення “Гродна Азота” ў сваю лагістычную структуру на Захадзе. У гэтым выпадку прадукцыя гродзенскага прадпрыемства будзе прадавацца праз сеткі “Ахема Груп”.
Сярод магчымых праектаў канцэрна – прыватызацыя Ашмянскага торфабрыкетнага завода. Прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці, па словах віцэ-прэзідэнта “Ахема Груп” Арунаса Лаўрынайтыса, абранае для эксперымента, каб паглядзець, як працуюць у краіне працэдуры па прыватызацыі.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынятае, перамовы працягваюцца.
Канцэрну належыць больш за 30 прадпрыемстваў, у тым ліку па вытворчасці азотных угнаенняў Achema, Клайпедская кампанія дастаўкі марскіх грузаў Klasco.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://rumanager.com