Гродзенскі аўтааматар “праштрафіўся” на 7 мільёнаў

|

Убачыўшы знак спыніцца, 21-гадовы жыхар Гродна замест таго, каб спыніцца, дадаў газу.

Спадарожны транспарт ён абганяў па ўзбочыне.

Калі зразумеў, што адарвацца не атрымаецца, спыніў машыну і кінуўся на ўцёкі. Схоплены, свае паводзіны патлумачыў тым, што спалохаўся.

 

Аказалася, баяцца хлопцу было чаго.

Цягам года ён другі раз трапіў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ як кіроўца, які не мае правоў на кіраванне аўтамабілем і перавысіўшы хуткасць больш чым на 20 кіламетраў  у гадзіну (учора – на 36 км/г).

Да ўсяго ён не быў прышпілены рэмнем бяспекі.

 

За ўсі парушэнні кіроўцы пагражае штраф да 7 мільёнаў 600 тысяч рублёў.

Машына арыштаваная і змешчаная на штрафстаянку. Яна вернецца да ўладальніка толькі пасля ўплаты штрафу.

 

Паводле http://gaigrodno.by