На аўкцыён выставяць тры сядзібы Гродзенскай вобласці
Магчыма з малатка пойдзе маёнтак графаў Храптовічаў канца 18 стагоддзя ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна.
Пакупніка будуць шукаць і для сядзібнага дома графаў О’руркаў у вёсцы Усялюб Наваградскага раёна.
Паводле спецыяліста Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, сёння вядзецца пераацэнка сядзіб, каб выставіць іх на таргі.
Аб’екты ўжо былі на аўкцыёне, але пакуль безвынікова.
Прыватнікі не спяшаюцца набываць сядзібы, якія патрабуюць вялікіх укладанняў.
За апошнія 2 гады найбуйнейшым продажам лічыцца палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна расійскаму бізнесмену за 100 тысяч даляраў.
На здымку: сядзіба ў Падароску
Здымак з сайта http://www.diary.ru