У Астраўцы забаранілі сустрэчу краязнаўцаў

|

Старшыня Таварыства Антон Астапковіч паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН, што 26 красавіка звярнуўся ў Астравецкі райвыканкам з прапановай арганізаваць сустрэчу з мясцовымі краязнаўцамі для абмеркавання пытанняў, звязаных з захаваннем гістарычнай і прыроднай спадчыны ў раёне.

Пры гэтым аўтар звароту апеляваў да ўказу прэзідэнта № 710 ад 29 снежня 2008 года “Об объявлении 2009 года Годом родной земли”. Не дапамагло…

На думку сп. Астапковіча, адмова звязаная з тым, што ён актыўна выступаў супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Цяпер кіраўніцтва Таварыства збіраецца звярнуцца з просьбай аб арганізацыі такой сустрэчы да гарадзенскіх абласных уладаў.

Паводле naviny.by

На здымку: адна з пярлінаў архітэктуры на Астравеччыне – Касцёл Св. Юр’я ў Варнянах