Беларускія падлеткі будуць атрымліваць пашпарты з 14, а не з 16 гадоў
Напрыклад, уносіць грашовыя сродкі ў банкі і распараджацца імі.
Дакументам прадугледжваецца таксама магчымасць ажыццяўлення працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у паскораным парадку (за дадатковую плату).
Акрамя таго, скасоўваецца шэраг адміністрацыйных працэдур (напрыклад, выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў, пасведчання аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі) і ўводзяцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі (напрыклад, выдача даведак, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі садовага доміка або гаража, атрыманых у спадчыну, пасведчання эксперта па паляўнічых трафеях).
Адмяняецца плата за ажыццяўленне некаторых адміністрацыйных працэдур (напрыклад, афармленне пастаяннага пражывання за межамі краіны грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту) або змяншаецца памер такой платы (напрыклад, прастаўленне апастылю, выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану).
Дакумент павінен максімальна аблегчыць вырашэнне грамадзянамі паўсядзённых пытанняў, звязаных з шэрагам адміністрацыйных працэдур.
У адпаведнасці з указам прадугледжваецца надзяленне замежных грамадзян, якія часова пражываюць у Беларусі, а таксама грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за яе межамі, правам на атрыманне вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, на яго абмен, выдачу талонаў да яго, а таксама на рэгістрацыю гэтымі катэгорыямі асоб у Беларусі транспартных сродкаў.
Замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і жадаюць займацца паляваннем, прадастаўляюцца правы на набыццё і захоўванне на тэрыторыі Беларусі грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а замежным грамадзянам, якія часова пражываюць у Беларусі, – права на набыццё на тэрыторыі Беларусі, ўвоз у краіну і вываз з краіны грамадзянскай зброі і боепрыпасаў.
Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Здымак з сайта http://okgomel.by