У ахвяру зноў прынеслі дрэвы
Будоўля ідзе поўным ходам.
На тэрыторыю ўваход забаронены, але вароты былі адчыненыя, і на непрацяглы час мы змаглі трапіць на тэрыторыю будучага элітнага жылля.
На вялікае здзіўленне, будаўнікі нас не турбавалі і не выганялі.
Грабавая алея (на здымку ніжэй), якую таксама плануюць вынішчыць, вельмі файна ўпісваецца ў ландшафт і выглядае дастаткова эстетычна.
Менавіта эстэтычнасць дрэваў турбуе нашыя гарадскія ўлады. Таму саджаць клёны ды таполі, якія найбольш падыходзяць да гарадскіх ўмоваў і больш за іншыя дрэвы ачышчаюць паветра ад выхлапных газаў, у Гродне не збіраюцца.
Гэты закуток на вуліцы Свердлава- вельмі прыгожае, ціхае, зялёнае, з чыстым паветрам, улюбёнае гарадзенцамі месца.
На жаль, ліпы на тэрыторыі ўжо выпілавалі.
… Будаўнік, які праходзіў міма нас, пацікавіўся:
– Што, збіраеце кампрамат?
– Так.
– Ну, збірайце, вось так у нашай дзяржаве … няма грошай…
Аднак, быццам з паветра, аднекуль знаходзяцца грошы на будаўніцтва элітнага жылля. Тут чыноўнікі маюць добры густ, нічога не скажаш. Шкада толькі, што ў час барацьбы за шыкоўнае жыццё назаўжды непаўторна змяняецца воблік аднаго з куткоў старога горада.