“Люлю тебя…Очень Очень”

| Без катэгорыі

“Раман” лепш за ўсё чытаць па дарозе ў бок Фартоў.

 

Спачатку проста на тратуары трапляюцца надпісы кшталту “Мая Маленькая, люблю тебя!”. Затым творчая фантазія закаханага перакінулася з асфальта на пастаўленыя год таму драўляныя лаўкі.

 

Першай з іх дасталася літара “Я”, наступнай  – “Люлю тебя”.

 

“Кропка” у гэтым творы “мастацтва” пастаўлена ля крамы “Кастрычніцкая”, дзе на ўсю лаву белай фарбай выведзеныя словы “Очень Очень”.

 

 

Цяпер мінакі, якія ідуць з боку Фартоў, часта губляюцца ў здагадках, што б гэта значыла. І дзе дзіва – ім жа даводзіцца чытаць “раман” з канца!

 

Фота аўтара