Час планаваць адпачынак

|

На працягу трох дзён супрацоўнікі турыстычных фірм і прадпрыемстваў прадставяць гродзенцам свае прапановы па арганізацыі летняга адпачынку, аздараўлення і турыстычных вандровак.

Традыцыйна попытам карыстаецца адпачынак у Крыме, Баўгарыі, Польшчы, Харватыі і ў паўднёвых краінах. Сярод новых прапановаў – адпачынак у мясцовых вясковых сядзібах.

Беларускія санаторыі і дамы адпачынку таксама разлічваюць на ўвагу гродзенцаў.

Турыстычны кірмаш распачне працу ў 12 гадзін у пятніцу.

Яго арганізатары спадзяюцца, што мерапрыемства дапаможа гродзенцам спланаваць адпачынак у адпаведнасці са сваімі пажаданнямі і магчымасцямі.

Фота з сайта http://www.vipseo.biz