Дзесяткі адзінак кантрабанднай вопраткі знойдзены каля Каробчыц

|

Гэтым разам тавар падабралі не тыя, каму ён прызначаўся. 260 дзіцячых шапак, болш за 10 пар жаночага абутку і 10 купальнікаў  знайшлі гродзенскія памежнікі.

Кошт кантрабанды склаў больш за 13 мільёнаў рублёў.

 

На наступны дзень оптавую партыю нелегальнага трыкатажу спрабавалі ўвезці ў Беларусь невядомыя ў цягніку “Вільнюс-Масква”.

334 жаночыя блузкі розных мадэляў, памераў і колераў знайшлі смаргонскія памежнікі на верхняй паліцы аднаго з купэ.

Нелегальны тавар каштуе больш за 50 мільёнаў рублёў.

 

Гаспадара кантрабанды знайсці не ўдалося.

Вопратка перададзена супрацоўнікам Ашмянскай мытні.

 

Паводле http://gpk.gov.by