Беларускія пашпарты будуць выдавацца на 10 гадоў

|

Новаўвядзенне звязанае з новымі патрабаваннямі краін Еўрасаюзу пры выдачы віз. Беларускія грамадзяне ўжо мелі праблемы і з краінамі, дзе візы выдаюцца непасрэдна пасля прыезду: у Егіпет, Турцыю, Туніс не прапускалі беларусаў з пашпартамі, выдадзенымі раней, чым 10 гадоў таму.

 

Беларускія пашпарты новага ўзору пачалі выдаваць з 1996 года. Але тым, чые пашпарты “старэйшыя”, не абавязкова адразу спяшацца іх мяняць.

 

Новыя дакументы спатрэбяцца перадусім тым, хто збіраецца атрымліваць Шэнгенскую візу альбо вандраваць па іншых краінах далёкага замежжа.

Для паездак у Расію ці Украіну падыйдуць і старыя дакументы.

 

Паводле http://belta.by 

Здымак з сайта http://religia.by