У экіпажы на конях па шляху Напалеона

15 снежня 1812 годза Напалеон раптоўна пакінуў Беларусь. Праз 200 гадоў 12-асабовая група энтузіястаў з Галандыі паўтораць падарожжа, каб сабраць сродкі для дабрачыннага фонду (Gichon).

Галандцы гісторык Ёст ван Хевел тот Вестэвліер  у абліччы Напалеона Банапарта, старшыня фонда “Штыхтын Гіхон” Эрык Ягер і іх паплечнікі дырэктар замежнага прадпрыемства “БелГіхон Юнайтэд” Георгі Дзмітрук (Беларусь), студэнткі-журналісткі Ліеке Цвеерс і Марыеле Вермеер сёння ў Смаргоні далі старт дабрачыннаму праекту “У экіпажы на конях па шляху Напалеона для дзяцей Чарнобыля”.

 

Пяцёра коней, якія пазменна, тройкамі, будуць цягнуць карэту, у якой нібыта едзе Напалеон Банапарт са світай, чакаюць удзельнікаў вандроўкі ў прыгранічных з Беларуссю Медніках.

Складанасць фармальных працэдур на граніцы, па словах арганізатараў сёлетняга паходу, не дазволіла зрабіць магчымым паўнавартасны старт на карэце менавіта са Смаргоні.

 

Сродкі, сабраныя за час паходу, будуць накіраваныя на аздараўленне беларускіх дзетак у цэнтры фонда Гіхон каля Кобрына.


Шлях Напалеона ў 1812 годзе


5 снежня:

Смаргонь: адпраўленне ў 10:00 вечара


6 снежня

Ашмяны: апоўначы (00.00 гадзін)

Меднікі: 7:00

Вільня: з 10.15 да 11.30


7 снежня

Коўна (Каўнас) 05:00

Марыямпаль


8-9 снежня

Аўгустова: (Польшча)


10 снежня

Пултуск: 5:00

Сероцк

Прага (прадмесце Варшавы)

Варшава: прыбыццё ў 11 гадзін раніцы, адпраўленне ў 8 гадзін вечара


11 снежня

Ловіч

Кутно


12 снежня

Познань: перад світаннем

Глогув: прыбыццё ўвечары


13 снежня

Баляславец: Раніцай

Вістулы

Баутцэн (Саксонія)


14 снежня

Дрэздэн: Прыбыццё ў 1:00 у ноч, адпраўленне ў 7:00 раніцы

Лейпцыг: Прыбыццё ў 5 гадзін вечара і выезд праз 2 гадзіны


15 снежня

Вігенуў (Vigenov): Прыбыццё на світанні

Эрфурт (Erfurt): Прыбыццё раніцай. Выезд праз 1 гадзіну.

Гота (Gotha)

Эйзенах (Eisenach)

Вак (Vach): Прыбыццё апоўдні


16 снежня

Ганаў (Hanau): прыбыццё раніцай

Касэль на Рэйне (Cassel): прыбыццё ў 3 гадзіны дня

Майнц (Mainz) на: прыбыццё ў 4 гадзіны дня, адпраўленне ў 7:00 вечара


17 снежня

Францыя, Saint-Avold: апоўдні

Мэтц (Metz)

Марс-ла-Тур (Mars la Tour)

Вердэн (Verdun)

Харвіль (Harville): у ноч


18 снежня

La Ferte-sous-Jouarre

Saint-Jean-les-Deux-Jumeaux

Meaux Мо

Claye Claye

Парыж: прыбыццё ў 11.45 вечара


На здымку: Дырэктар Смаргонскага краязнаўчага музея Вераніка Забрамская і галандскі гісторык Ёст ван Хевел тот Вестэвліер, удзельнік праекта ‘У экіпажы на конях па шляху Напалеона для дзяцей Чарнобыля’ у Смаргоні