Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні
У праграме Дня Дабрыні – выступы дзіцячых царкоўных калектываў, танцавальных калектываў, хораў, аркестраў, лялечны спектакль.
Вакол летняй сцэны будуць працаваць гурткі: па арт-тэрапіі, пясочнае шоу, клаунада. Дзяцей запросяць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце.
Плануецца зладзіць выставу-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў.
Кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі протаіерэй Грыгорый Бяляцкі:
– Наша мэта – яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на тых людзей, якія засталіся на ўзбочыне жыцця. У гэтым годзе робім акцэнт на дзецях: запрашаем дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з праблемных сямей.
Хочам падарыць гэтым дзецям свята.
Парк будзе адкрыты для ўсіх, таму разлічваем і на тых дзяцей, якія прыйдуць адпачыць з бацькамі і таксама паўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах.
Падчас правядзення Дня Дабрыні кожны зможа скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачыннага таварыства ў спецыяльныя скарбонкі. Тыя, хто ахвяруе найбольш, атрымае адмысловы дыплом “Дня Дабрыні”.
Святочная праграма пройдзе ў парку Жылібера з 12 да 15 гадзін 13 мая.
Арганізатары Дня Дабрыні ў Гродне плануюць зрабіць дабрачынную акцыю штогадовай.
Здымак з сайта http://www.whiteplainschildrenscenter.org