У гродзенскіх кнігарнях з’явіліся новыя выданні “Гарадзенскай бібліятэкі”

|

 

Кнігі разыходзяцца хутка, таму тым, хто хоча іх мець у асабістай бібліятэцы, раім спяшацца.

 

У кнігарні на вул.Гарнавых можна знайсці:

 

– “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” (самыя яскравыя, запамінальныя і важныя старонкі гісторыі Гродна ад пачатку да 1991 года ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна, Святланы Марозавай, Андрэя Чарнякевіча) – кошт 80 тысяч рублёў.

 

– “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка. Застаўся апошні асобнік кнігі па кошце 48 тысяч рублёў.

 

– “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” – 48 тысяч рублёў.

 

– Алесь Краўцэвіч “Рыцары і дойліды Гародні” – 72 тысячы рублёў.

 

 

У кнігарні “Веды” ў наяўнасці 2 выданні “Гарадзенскай бібліятэкі”:

 

 

“Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” – 72 тысячы рублёў.

 

– Краязнаўчая энцыклапедыя «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц», прысвечаная гісторыі забудовы старой Гародні, – 72 тысячы рублёў.

 

 

“Гарадзенская бібліятэка” – выдавецкая ініцыятыва, заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.

 

За гэты час у межах “Гарадзенскай бібліятэкі” убачылі свет 22 выданні. Гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс горада ў іх руках.

 

Павал Мажэйка, каардынатар ініцыятывы:

Агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.  У кніжнай серыі выходзяць працы на гарадзенскую тэматыку і гарадзенскіх аўтараў.

Гэта адныя з галоўных асаблівасцяў серыі.