Марш фан-клубу запланаваны на нядзелю
Шэсце адбудзецца з 14:00 да 14:45 па наступным маршруце: ад ДК «Тэкстыльшчыкаў» па вуліцах Савецкай і Віленскай да стадыёна ЦСК «Нёман» (вул.Коммунальная, 3).
Нагадаем, што фанаты спрабавалі арганізаваць марш у пачатку сезону – 31-га сакавіка, але тады была позна пададзена заяўка. Зараз, упэўніваюць фан-клубаўцы, усё будзе ў норме.