Гродна стане сталіцай славянскіх баявых мастацтваў
Месца правядзення: Стадыён «Нёман», манеж. Пачатак – у 11.30.
У другі дзень, 5 мая, гледачам і гасцям Фестывалю будзе прадстаўленая паказальная праграма клубаў славянскіх баявых мастацтваў і спартыўных аб’яднанняў, якія развіваюць розныя напрамкі славянскіх адзінаборстваў, а таксама прадстаўнікоў вайсковых і міліцэйскіх падраздзяленняў. У Фестывалі прымуць удзел клубы з Беларусі, Расіі, Украіны і блізкага замежжа, прадстаўнікі Узброеных Сіл і МУС Рэспублікі Беларусь.
Падчас Фестывалю пройдзе конкурс сярод удзельнікаў і ўзнагароджванне пераможцаў у наступных намінацыях:
– лепшая дэманстрацыя тэхнікі рукапашнага бою;
– лепшая дэманстрацыя прыкладных аспектаў бою;
– лепшы фальклорны нумар;
– лепшая дэманстрацыя нацыянальных відаў баявых мастацтваў;
– артыстызм, праяўлены пры правядзенні паказальных выступленняў;
– самая арыгінальная тэхніка рукапашнага бою.
У праграме, акрамя паказальных выступленняў, чакаюцца бой «сценка-на-сценку», конная казацкая джыгітоўка (праца з рознымі відамі зброі і г.д.), рыцарскі турнір, канцэртныя выступленні танцавальных і музычных калектываў. Месца правядзення: Агратурыстычны комплекс «Гарадзенскi маёнтак Каробчыцы» ААТ Гродзенскі мясакамбінат, пачатак – у 12 гадзін. 5 мая будзе арганізаваны аўтобус ад абласной Філармоніі, які даставіць усіх жадаючых на Фестываль. Трэці дзень будзе прысвечаны падвядзенню вынікаў Фестывалю, экскурсіі іншагародніх і замежных удзельнікаў феста па гістарычных мясцінах г. Гродна.
Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем чэмпіянату ажыццяўляецца аддзелам па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Гродзенскім гарадскім ГА «Клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан», гарадской федэрацыяй рукапашнага бою. Галоўную мэту Міжнароднага фестывалю арганізатары бачаць у папулярызацыі славянскіх баявых мастацтваў і іх гуманістычнай сутнасці, падвышэнні цікаўнасці людзей да вывучэння славянскай этнаграфіі і і фальклора, папулярызацыі традыцый і гісторыі казацтва, а таксама ў закліку да актўнага здаровага ладу жыцця.
Фота з сайту ГА «Клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан»