Беларуска-чэшскія перамовы ў Гродна

|

Прадстаўнікі трох чэшскіх банкаў і 15 чэшскіх кампаній правялі перамовы з гродзенскімі вытворцамі. Ужо пачалася распрацоўка праекта па ўдзелу ў будаўніцтве транспартна-лагістычнага кластара ў раёне Ласосна.

 

Рэгіянальны менеджэр продажаў вытворцы чэшскіх аўтамабіляў Мілан Прохазка заявіў аб гатоўнасці наладзіць сумесную вытворчасць. «Радыёхваля» ужо вырабляе камплектуючыя для аўтамабіляў «Фольксваген».

 

Даведка. У 2004 годзе прадпрыемства было вымушана закрыць вытворчасць радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў з-за нізкай канкурэнтнай здольнасці гэтых вырабаў. Зараз асноўны від прадукцыі – камплектуючыя і запчасткі для аўтамабільнай тэхнікі. З 2011 года OAO «Радыёхваля» уваходзіць у склад холдынгу «аўтакампаненты».

Па інф. ej.by